Дзень роднай мовы
21.02.2024В старшей группе "Ромашка" 21 февраля прошло тематическое мероприятие посвящённое Дню родного языка, цель которого - воспитание интереса к родному языку. С детьми была проведена беседа о Международном дне родного языка, играли в дидактические игры "Ветлівыя словы", "Складзі арнамент", "Скажы па-беларуску", "Адгадай па апісанню" и др., а также в белорусские подвижные игры "Лянок", "Гарлачык", "Шэры кот". С родителями группы проведена акция "Маё любімае слова па-беларуску", где родители выбирали любимое слово на родном языке и размещали его на стенгазете в виде сердца. Также родителям вручены информационные брошюры, в которых были советы, какие белорусские книги читать детям в свободное время. Именно родная речь способствует духовному развитию личности ребёнка.
Воспитатель группы "Ромашка" | Кирилюк И.В. |
21 лютага мы адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Вось як ён прайшоў у нашай групе. Дзеці размалёўвалі карцінкі да беларускай народнай казкі "Пых", а потым мы разам зрабілі кніжку-раскладушку. Дзецям вельмі спадабалася такая работа.
Выхавальнік групы "Калабок" | Асіпік В.У. |
Міжнародны дзень роднай мовы ў групе "Васілёк". З дзецьмі пагаварылі пра гэты дзень (што святкуюць , якія мерапрыемствы могуць быць). Вучыліся падбіраць кампліменты беларускай мове. Дзеці з бацькамі намалявалі малюнкі і падпісалі назву на беларускай і рускай мовах для афармлення выставы "Мая родная мова - беларуская". У бацькоўскім чаце бацькі былі праінфармаваны, у бацькоўскім кутку была выстаўлена наглядная інфармацыя пра гэты дзень. Было пазнавальна.
Выхавальнік групы "Васілёк" | Санчыкоўская І.Г. |
Дзецi малодшай групы "Церамок" iнсцэнiравалi казку "Курачка Рабка". Народныя казкi знаемяць з мiлагучнасцю i выразнасцю беларускай мовы. У казках дзецi легка i хутка запамiнаюць вобразы жывел, людзей.
Выхавальнік дашкольнай адукцыі | Кругляеўская А.У. |
Да дня роднай мовы у гр."Вяселка" была арганiзавана выставка "Беларускiя чытанкi-забаулянкi". Праведзены гутаркi: "Наша родная мова", "У госцi да Янкi". Драматызавалi казку "Коцiк, пеўнiк i лiciца". Для бацькоў падрыхтавалi iнфармацыйныя лiсты "Размаўляем па-беларуску".
Выхавальнікі дашкольнай адукцыі
|
Малюгіна С.М. Лемяшэўская Н.В. |
Нашы выхаванцы яшчэ толькі пачынаюць займацца на беларускай мове. Але ўжо вельмі цікавяцца ёю. Выхоўваць асновы нацыянальнага светапогляду мы пачынаем праз беларускія народныя казкі. У міжнародны Дзень роднай мовы мы чыталі нашым выхаванцам беларускую народную казку "Коцік, пеўнiк i лiciца ". Дзеці ўважлiва слухалi мастацкi твор на беларускай мове.
Удзельнiчалi ў беларускамоўных зносiнах па змесце твору, адказвалi на пытаннi. Умела iнсцэнiравалi казку.
Выхавальнікі групы «Пралеска» |
Прыемны падарунак да Дня родной мовы зрабілі нашы дзеці групы "Званочак" для сваіх бацькоў. У нас адбылася пастаноўка беларускай народнай казкі "Каза-манюка". Дзеці ў пастаноўцы выкарыстоўвалі беларускія словы, танцавалі, гулялі ў беларускую народную гульню "Гарлачык". Усім вельмі спадабалася гэта мерапрыемства. У далейшым мы таксама будзем выкарыстоўваць беларускія народная казкі, гульні, вершы каб глыбей пазнаць нашу родную мову і далучаць да гэтай работы бацькоў нашых выхаванцаў.
Выхавальнікі групы “Званочак” |