Заняткі па адукацыйнай галіне Мастацкая літаратура

28.02.2023

   Педагагічны калектыў ДУА “Дзіцячы сад № 5 г. Івацэвічы” ужо другі  год у якасці асноўнага напрамку працы з дзецьмі,  выбірае   іх далучэнне да беларускай нацыянальнай культуры праз дзіцячую літаратуру і фальклор.  Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў, праз нескладаныя сюжэты, выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды беларусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.

   З мэтай выканання задач гадавога плану намеснікам загадчыка Кукк Л.Г. былі наведаны заняткі па адукацыйнай галіне “Мастацкая літаратура” ва ўсіх ўзроставых групах.  Мэта:  выявіць стан работы педагогаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту па далучэні іх да твораў беларускай мастацкай літаратуры і фальклору . На занятках выхавацелі выкарыстоўвалі такія формы работы як  слуханне вершаў, казак, адгадванне і загадванне загадак, тлумачэнне прыказак і прымавак, знаёмства  з  творчасцю  беларускіх  пісьменнікаў Я.Коласа  і Я.Купалы, І. Муравейкі, А. Дзеружынскага і іншых, пераказ літаратурных твораў, тэатралізаваную дзейнасць дзяцей. Заняткі праведзены на добрым прафесійным узроўні, мэты і задачы дасягнуты ў поўным аб'ёме. Выхавальнікі падрыхтавалі для адукацыйнай дзейнасці насычаны, цікавы наглядны матэрыял, умела арганізавалі прадметна-прасторавае асяроддзе групы. Заняткі  садзейнічаюць ацэньванню і развіццю эфектыўнасці прымяняемых метадаў навучання дзяцей, дазваляюць улічваць вопыт  педагогаў з мэтай перанясення яго зместу ў сваю педагагічную практыку.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кукк Л.Г.

 

Фотогалерея

Меню раздела