Прыйшлі Каляды-усе людзі рады

13.01.2023

   Традыцыйна  на Беларусі ў студзені  праходзяць Калядкі. На Стары Новы год Каляду віталі і ў нашым дзіцячым садзе.  Каб пазнаёміць дзяцей з каляднымі абрадамі, песнямі, забавамі 13 студзеня 2023 г. у ДУА ”Дзіцячы сад №5 г. Івацэвічы ” адбылося свята Калядак. Дарослыя і дзеці весела вадзілі карагоды, скакалі, як Каза, тупалі, як Мядзведзь, спявалі калядныя песні. Добразычлівая атмасфера і прыўзняты настрой надоўга захаваліся ва ўсіх удзельнікаў прадстаўлення. Такім чынам мы далучаем дзяцей да традыцый нацыянальнай культуры, захавання нашай спадчыны. Нашым выхаванцам вельмі падабаецца гэта вясёлае свята, яны ахватна спяваюць песні-калядкі, развучваюць ролі, частуюцца смачнымі цукеркамі і печывам , а вечарам з задавальненнем расказваюць сваім бацькам, як весела адзначылі свята Калядак ў дзіцячым садзе.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кукк Л.Г.

 

Фотогалерея

Меню раздела