Кірмаш беларускіх гульняў

28.04.2022

Да беларускай нацыянальнай культуры-

праз беларускія народныя гульні.

   У чацверг, у беларускамоўны дзень, ў ДУА “Яслі-сад №5 г.Івацэвічы” з самай раніцы дзяцей чакала гульня. Не проста  гульня, а беларуская народная гульня. Мэтай правядзення такога дня з’яўляецца знаёмства дзяцей з гісторыяй беларускіх народных гульняў, развіццё фізічных якасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Гульні выконваюць важную ролю як  сродак фізічнага, так і  эстэтычнага   выхавання дзяцей.Гульнёвы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.

   Кіраўнік фіічнага выхавання Т. І. Квашэвіч пазнаёміла выхаванцаў з новымі рухомымі беларускімі гульнямі: “Збяры каласы” (гульня-спаборніцтва), “Запякаць хлеб” (гульня-карагод), “Дзядуля-ражок”, “Надзенька”, “Чый круг хутчэй збярэцца каля снапа” і г.д. Занятак быў арганізаваны ў форме кірмашу. Галоўнай умовай пакупкі на кірмашы,была прапанова пагуляць у беларускую народную гульню.  У якасці гандляркі –выхавацель старэйшай групы  Дзянісік І. В. Занятак садзейнічаў стварэнню ў выхаванцаў добрага настрою, развіваў дыялагічнае маўленне дзяцей; выхоўваў спрытнасць, хуткасць рэакцыi , пачуццё калектывізму,

   Праз беларускія народныя гульні мы далучаем дзяцей да нацыянальнай культуры, тым самым фарміруем нацыянальную самасвядомасць, пачуццё любові да Радзімы, глыбокага пазнання спадчыны сваіх продкаў, а сiстэматычнае выкарыстанне беларускіх народных гульняў дапаможа  нам вырасціць дзяцей здаровымі, сумленнымі, людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі і імкнуцца глыбока пазнаць спадчыну сваіх продкаў.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Л.Г. Кукк

 

Фотогалерея

 

Меню раздела