Вывучаем творы беларускай мастацкай літаратуры і фальклору

25.04.2022

   Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс. Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячая літаратура і фальклор.  Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў, праз нескладаныя сюжэты, выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды беларусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.

   У ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы” прайшлі адкрытыя заняткі па адукацыйнай галіне “ Мастацкая літаратура”. З калегамі сваім вопытам работы падзяліліся выхавацель сярэдняй групы Самсановіч К.В і выхавацель старэйшай групы Лукашэвіч М.Р.Мэта заняткаў: далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы праз выкарыстанне твораў беларускай дзіцячай літаратуры і фальклору. На занятках выхавацелі выкарыстоўвалі слуханне вершаў, казак, адгадванне і загадванне загадак, тлумачэнне прыказак і прымавак, знаёмства  з  творчасцю  беларускіх  пісьменнікаў Я.Коласа  і Я.Купалы, пераказ літаратурных твораў, тэатралізаваную дзейнасць дзяцей.Заняткі праведзены на высокім прафесійным узроўні, мэты і задачы дасягнуты ў поўным аб'ёме. Выхавальнікі падрыхтавалі для адукацыйнай дзейнасці насычаны, цікавы наглядны матэрыял, умела арганізавалі прадметна-прасторавае асяроддзе групы. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць ацэньванню і развіццю эфектыўнасці прымяняемых метадаў навучання дзяцей, дазваляюць улічваць вопыт  педагогаў з мэтай перанясення перадавога, творчага яго зместу ў сваю педагагічную практыку.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Л.Г. Кукк

 

Фотогалерея

Меню раздела